Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Нравится ли тебе учиться в нашей школе
Всего 61 человек

семинар в Витебске

Дата: 20 октября 2014 в 19:03, Обновлено 25 ноября 2014 в 18:33

Маральна-этычнае выхаванне сродкамі музыкі

У ДУА СШ №15г. Барані з 2010 года дзейнічае РЦ “Дакраніся да вытокаў сваёй спадчыны”, асноўная мэта якога – стварэнне ўмоў для развіцця прафесійных кампетэнцый настаўнікаў і фарміраванне грамадзянскай пазіцыі школьнікаў праз вывучэнне народных традыцый. Падставай для стварэння РЦ быў багаты метадычны матэрыял па прапанаваным накірунку, назапашаны настаўнікамі школы: матэрыялы па абраднасці і фальклоры Аршанскага рэгіёну, узоры традыцыйных тэхналогій вырабу прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, экспазіцыя прадметаў быта насельніцтва Аршанскага рэгіёну 19 – пачатку 20 стагоддзяў.

Акрамя гэтага ў школе з 1994 года дзейнічае ўзоны фальклорны калектыў “Сявенька”, дзейнасць якога – гэта пастаноўка абрадаў з выкарыстаннем сабранага мясцовага песеннага, танцавальнага, абрадавага фальклору, мясцовых асаблівасцей выканання песен, танцаў праз перайманне іх у носьбітаў фальклору.

У рэсурсе настаўнікаў адпрацаваны методыкі работы ў вобласці народнай творчасці: па аўтэнтычных песнях, бытавых танцах, інструментальнай музыцы вуснай традыцыі, краязнаўстве, тэхналогіі вырабаў народнага быту і народных рамёстваў. Рукамі настаўнікаў школы разам з вучнямі выраблены народны касцюм мясцовага строю, звесткі аб якім узяты ў музеі “Млын”.

Плануючы дзейнасць РЦ, я прытрымліваюся правіла, што не толькі настаўнікі нашай школы прымаюць удзел у гэтай рабоце.

Асноўнымі накірункамі работы РЦ з’яўляюцца музычны і мастацкі. Пад час сустрэч заслухоўваліся тэарытычныя пытанні ў галіне фальклору, гучалі акапэльныя мясцовыя спевы ўдзельнікаў узорнага фальклонага калектыву “Сявенька”; перайманне мясцовых танцаў дэманстравалася сумесна з удзельнікамі ўзорнага фальклорнага калектыву  ПК “Крынічанька”; размова вялася пра краязнаўчыя экспедыцыі па Аршаншчыне, па выніках якіх гучаць, а значыць маюць жыццё, песні, абрады, вусна-паэтычныя “творы” бабуль.

Вынікам работы РЦ першага года існавання стала сфарміраванасць адзінай інфармацыйнай прасторы, павышэнне кампетэнтнасці настаўнікаў горада ў галіне народнай творчасці, папулярызацыя розных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Сабрана багатая метадычная капілка, у тым ліку медыятэка.

Работа РЦ ў 2011-2012 навучальным годзе працягвалася ў тых жа накірунках, але з улікам тэндэнцый сучаснасці. Удзельнікі РЦ -  гэта настаўнікі і вучні іншых школ горада, музейныя супрацоўнікі, а таксама выкладчыкі ўстаноў дадатковай адукацыі.

Праблема развіцця даследчых здольнасцей вучняў у галіне традыцыйнай культуры са сваімі пытаннямі стала асноўнай у рабоце РЦ у 2012-2013 навучальным годзе, бо пытанняў, на якія трэба знайсці адказ – вялікае кола. У якасці выніку на базе РЦ праведзена навукова-практычная канферэнцыя “Куфар творчасці”.

У 2013-2014 навучальным годзе адбылося міжрэгіянальнае супрацоўніцтва – сустрэча па абмену вопытам па пытаннях работы з народнай песняй у фальклорным калектыве з настаўнікамі СШ № 28 г. Магілёва. У маі месяцы плануецца другая гарадская навукова-практычная канферэнцыя “Куфар творчасці” па пытаннях традыцыйнай культуры, фальклору (мастацка-эстэтычнага накірунку).

Шмат увагі ўдзяляецца і рабоце з вучнямі. У школе традыцыйна праводзіцца тыдзень “Беларуская спадчына”, падчас правядзення якога ў вучняў і настаўнікаў ёсць магчымасць праявіць свае здольнасці ў розных відах і жанрах мастацтва, пазнаёміцца з дзейнасцю калектываў і гурткоў школы больш падрабязна, знайсці адказы на хвалюючыя пытанні, падзяліцца вопытам работы. Удзел у гэтых мерапрыемствах прымаюць і бацькі вучняў, што дае магчымасць сфарміраваць сацыяльна-педагагічнае супрацоўніцтва суб’ектаў адукацыйнага працэсу: вучня, настаўніка, бацькоў. Калектывы прымаюць удзел у гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх конкурсах і фестывалях (гарадскі фестываль “Буду зоркай”, абласны агляд-конкурс фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі “Ад прашчураў да зор”, рэспубліканскі фестываль-конкурс фальклорных калектываў “Таленты Беларусі”), дзе маюць поспехі, аб чым сведчыць вялікая колькасць грамат і дыпломаў.

Школа супрацоўнічае з мясцовым тэлебачаннем – тэлекампаніяй “Скіф”, дзе трансліруюцца рэпартажы пра дзейнасць настаўнікаў па фарміраванню грамадзянскай пазіцыі школьнікаў: музычныя гасцёўні, калядныя святкаванні, работа РЦ і ўзорнага фальклорнага калектыву школы.

У верасні 2011 года на базе РЦ адбылася двухдзённая міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Роля культурнай спадчыны ў развіцці асобы”(тэхналогіі арганізацыі пазавучэбнай дзейнасці ў агульнаадукацыйнай школе). Арганізатарамі канферэнцыі з’явіліся “Ліцэй №5 г. Падольска” Маскоўскай вобласці і ДУА СШ № 15 г. Барані.

У снежні 2012 года вопытам работы РЦ дзяліліся на старонках метадычнага часопіса “Народная асвета”.

У Красавіку 2013 года кіраўнік РЦ прыняла ўдзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Образование в интересах устойчивого развития: условие и механизм становления субъектности и сотрудничества участников образовательной деятельности”.

Уся праведзеная работа садзейнічае таму, што колькасць удзельнікаў РЦ павялічваецца. Іх дзейнасць спрыяе культурнаму, патрыятычнаму і маральна-этычнаму выхаванню вучняў, фарміраванню іх грамадзянскай пазіцыі праз вывучэнне народных традыцый. Збіраецца, вывучаецца, захоўваецца, перадаецца і разам з тым узнаўляецца ў сучасных умовах багатая духоўная спадчына нашых продкаў. Дзякуючы гэтаму, ажыццяўляецца гістарычная сувязь пакаленняў, якая паказвае, што народная спадчына – вялікая эстэтычная каштоўнасць, многае ў якой і сёння сугучна нашым погляддам і пачуццям.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.