Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Голосование
Нравится ли тебе учиться в нашей школе
Всего 113 человек

Положение о музее

Дата: 29 сентября 2017 в 11:04

Разгледжана

педагагічным саветам:

«____»_________2015г. 

ЗАЦВЯРДЖАЮ:

Дырэктар

ДУА “Сярэдняя школа №15 г.Барані”

_______________Н.М.Лабацкая

“____”________________2015г.

Палажэнне аб школьным літаратурна-краязнаўчым музеі

“Аршаншчына літаратурная”

1. Агульныя палажэнні.

1.1. Школьны літаратурна-краязнаўчы музей (далей Музей) з’яўляецца структурным  падраздзелам Дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №15 г.Барані” (далей - Установа).

1.2. Юрыдычны адрас музея: Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г.Барань, вуліца Уладзіміра Корбана, д.8, 2-і паверх, каб. №23.

1.3. Музей у сваёй дзейнасці кіруецца наступнымі нарматыўнымі дакументамі: Кодэксам  Рэспублікі Беларусь аб адукацыі; Пастановай Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 15.03.2004г. №34 “Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку выкарыстання, уліку і захавання каштоўных металаў і каштоўных камянёў”; Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 4 снежня 2002г. №52  “Палажэннем аб музеі ўстановы адукацыі” і іншымі дзяржаўнымі нарматыўнымі актамі, а таксама дзеючым Палажэннем.

1.4. Экспанаты, якія захоўваюцца ў музеі, з’яўляюцца агульнацыянальнай каштоўнасцю  і падлежаць дзяржаўнаму ўліку ва ўстаноўленым парадку.

1.5. Музей арганізуецца ў мэтах выхавання, навучання, развіцця і сацыялізацыі навучэнцаў.

1.6. Профіль і функцыі музея вызначаюцца педагагічнай мэтазгоднасцю, характарам сабраных калекцый, задачамі Установы.

2. Мэты і задачы музея

2.1. Музей створаны ва Установе ў мэтах вывучэння і далучэння падрастаючага пакалення да літаратурна-краязнаўчага, гісторыка-культурнага скарбу Аршаншчыны і г.Барані, выхавання беражлівых адносін да сваёй малой радзімы.

2.2. Музей з’яўляецца адной з форм работы па развіццю творчай, інтэлектуальнай, камунікатыўнай дзейнасці і грамадскай актыўнасці вучняў у працэсе збірання, даследвання, апрацоўкі і прапаганды матэрыялаў крыніц па  літаратурна-краязнаўчаму накірунку Аршанскага рэгіёну, якія маюць выхаваўчую і навукова-пазнавальную каштоўнасць. 

2.3. Задачы музея:

  • развіваць матывацыю вучняў для вывучэння літаратурна-краязнаўчага скарбу сваёй малой радзімы;
  • спрыяць набыццю практычных навыкаў пошукава-даследчай, фондавай, экспазіцыйнай і экскурсійнай работы сярод навучэнцаў;
  • садзейнічаць прафесійнай арыентацыі вучняў;
  • удзельнічаць у фарміраванні, забеспячэнні, захаванасці і рацыянальным выкарыстанні музейнага фонду;
  • развіваць творчыя і арганізацыйныя магчымасці суб’ектаў адукацыйнага працэсу ў розных відах індывідуальнай, групавой, калектыўнай дзейнасці;
  • выхоўваць у падрастаючага пакалення адказнасць за будучае культурнага скарбу сродкамі музейнай дзейнасці;
  • выхоўваць культуру дасуга;
  • выхоўваць у вучняў беражлівыя адносіны да музейных прадметаў;
  • ахоўваць і прапагандаваць помнікі гісторыі, прыроды і культуры свайго рэгіёну.

3. Арганізацыя дзейнасці музея

3.1. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю Музея ажыццяўляе кіраўнік Установы. Дырэктар школы:

3.1.1. ажыццяўляе непасрэдны кантроль за арганізацыяй дзейнасці школьнага музея;

3.1.2. зацвярджае прыказам па школе кіраўніка музея з ліку педработнікаў;

3.1.3. нясе адказнасць за забеспячэнне ўмоў захавання музейнага фонду;

3.1.4. разглядае і зацвярджае план работы Музея.

3.2. Работа музея арганізуецца на падставе самакіравання. Кіруе ёй Савет музея, які выбіраецца на паседжанні актыву Установы. У Савет музея ўваходзяць: кіраўнік музея, нам. дырэктара па выхаваўчай рабоце, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, вучні 5-11 класаў.

3.3. Непасрэднае кіраўніцтва практычнай дзейнасцю Музея ажыццяўляе кіраўнік Музея, які назначаецца дырэктарам Установы.

Кіраўнік Музея:

3.3.1. камплектуе і арганізуе работу вучнёўскага актыву музея, з якім ажыццяўляе планавую пошукава-збіральную, улікова-захавальную, экскурсійную і выставачную дзейнасць;

3.3.2. ажыццяўляе ў інвентарнай кнізе ўлік капійных матэрыялаў, якія паступаюць у музей, забяспечвае іх сістэматызацыю, правільнае захаванне і экспанаванне;

3.3.3 ажыццяўляе планавую навукова-даследчую работу ў архівах гораду, рэспублікі, бібліятэках па камплектаванню музейнага фонду дакументаў;

3.3.4. забяспечвае сувязь Музея з грамадскімі і дзяржаўнымі музеямі горада і рэспублікі;

3.3.5. нясе адказнасць за работу Музея па інфармаванню педагагічнага калектыву і навучэнцаў аб дзейнасці Музея.

3.4. Савет музея на сваіх паседжаннях вырашае пытанні ўключэння ў фонды  Музея  паступіўшых у працэсе камплектавання помнікаў гісторыі і культуры; разглядае і зацвярджае тэматыка-экспазіцыйныя планы; абмяркоўвае асноўныя пытанні дзейнасці Музея: падрыхтоўку лектараў, экскурсаводаў; удзел ў канферэнцыях; выпуск зборнікаў, буклетаў; правядзенне мерапрыемстваў і інш.

3.5. Фінансаванне мерапрыемстваў па стварэнню музейнай экспазіцыі, набыццю дэманстрацыйнай мэблі, стварэнню копій дакументаў, выданню буклетаў і інш. ажыццяўляецца за кошт бюджэтных сродкаў Установы.

3.6. Абавязковыя ўмовы для стварэння Музея:

  • музейны актыў з ліку навучэнцаў і педагогаў;
  • наяўнасць канцэпцыі Музея;
  • наяўнасць пашпарту Музея;
  • сабраныя і зарэгістраваныя ў кнізе прыбыцця музейныя прадметы;
  • наяўнасць памяшкання і музейнага абсталявання для захавання і экспанавання музейных прадметаў;
  • музейная экспазіцыя;
  • наяўнасць фондасховішча;
  • наяўнасць Палажэння Музея, зацверджанага дырэктарам Установы;

-   наяўнасць плана работы Музея на вучэбны год.

3.7. У мэтах аказання дапамогі Музею можа быць арганізаваны савет узаемадзеяння або апякунскі савет.

3.8. Музей прызваны забяспечваць дадатковую літаратурна-краязнаўчую адукацыю, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне вучняў.

4. Функцыі Музея

4.1. Асноўнымі функцыямі Музея з’яўляюцца:

- выкарыстанне музейных прадметаў у адукацыйным працэсе;

- камплектаванне і ўлік музейных фондаў;

- забеспячэнне цэласнасці гісторыка-культурных і прыродных каштоўнасцей рэгіёну;

- арганізацыя культурна-асветніцкай, метадычнай, інфармацыйнай і іншай дзейнасці, дазволенай законам;

- развіццё дзіцячага самакіравання;

- арганізацыя пошукава-даследчай дзейнасці навучэнцаў, накіраванай на папаўненне музейных фондаў.

5. Улік і забеспячэнне захаванасці фондаў Музея.

5.1. Улік музейных прадметаў  ажыццяўляецца асобна па асноўнаму і навукова-дапаможнаму фондам.

Для ўліку музейных прадметаў павінна быць інвентарная кніга для асноўнага фонду (прашнураваная і зацверджаная пячаткай  дырэктара навуковай установы) і  ўліковы сшытак для дапаможнага фонду.

5.2. Адказнасць за захаванне фондаў Музея нясе кіраўнік Установы.

5.3. Храненне ў Музеі выбуханебяспечных і іншых прадметаў, якія нясуць пагрозу жыццю і бяспецы  людзей, катэгарычна забараняецца.

5.4. Храненне агнястрэльнай і халоднай зброі, прадметаў з каштоўных металаў і камянёў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзейнічым заканадаўствам.

5.5. Музейныя прадметы, захаванасць якіх не можа быць забяспечана Музеем, павінны быць перададзены на захаванне ў бліжэйшы або профільны дзяржаўны музей, архіў.

6. Парадак рэарганізацыі і ліквідацыі Музея.

6.1. У выпадку спынення дзейнасці Музея, пытанне аб перадачы яго фондаў, як у дзяржаўныя, так і ў грамадскія музеі вырашаецца органамі адукацыі і органамі культуры і афармляецца адпаведным распараджэннем дырэктарам Установы.

6.2. У другіх выпадках Музей кансервіруецца і апячатваецца (кіраўнік Музея або прадстаўнік Установы разам з прадстаўнікамі органаў адукацыі і культуры састаўляюць акт наяўнасці экспанатаў).

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.