Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Внимание! Важные изменения при добавлении учащихся
Голосование
Нравится ли тебе учиться в нашей школе
Всего 69 человек

отчет о работе ресурсного центра

Дата: 16 октября 2014 в 16:14, Обновлено 25 ноября 2014 в 18:35

Справаздача РЦ ДУА СШ № 15 г. Барані

“Фарміраванне грамадзянскай пазіцыі школьніка праз вывучэнне

народнай творчаці”

2013-2014 навучальны год

Рэсурсны цэнтр “Фарміраванне грамадзянскай пазіцыі школьніка праз вывучэнне народных традыцый” працаваў на базе ДУА СШ № 15 г. Барані чацвёрты год. Асноўная мэта у 2013-2014 навучальным годзе – распаўсюджванне і набыццё педагагічнага вопыту па арганізацыі работы з узорным калектывам; пашырэнне сярод настаўнікаў мастацка-эстэтычнай накіраванасці пятання арганізацыі навукова-даследчай дзейнасці з вучнямі ў галіне традыцыйнай культуры.

У 2013-2014 навучальным годзе РЦ працаваў над рэалізацыяй наступных задач:

1. перадаць вопыт работы над народнай песняй;

2. набыць вопыт работы над роляй пры яднанні фальклорнага і тэатральнага накірункаў ;

3. стварыць умовы для яднання фальклорнага і тэатральнага калектываў;

4. стварыць умовы для пашырэння навукова-даследчай дзейнасці сярод настаўнікаў мастацка-эстэтычнай накіраванасці школ горада ў сферы традыцыйнай культуры;

5. садзейнічаць развіццю творчых здольнасцей вучняў, іх прафарыентацыі.

У2013-2014 навучальным годзе на базе РЦ прайшлі запланаваныя  пасяджэнні.

№ 1 (снежань, 2013) ”Выкарыстанне разнастайных фальклорных традыцый пры фарміраванні грамадзянскай пазіцыі школьнікаў”.

Мэта: распаўсюджанне педагагічнага вопыту па арганізацыі работы з фальклорным (тэатральным калектывам).

Форма правядзення – майстар-клас.

Былі разгледжаны пытанні:

  1. Выкарыстанне фальклору ў тэатральным калектыве (з вопыту работы).
  2. Работа над народнай песняй (майстар-клас).
  3. Ад адкрыцця да… (прэзентацыя РЦ)
  4. Піліпаўскія вячоркі (абрад у выкананні Узорнага фальклорнага калектыву “Сявенька”)
  5.  Аб “Куфары творчасці”.

Прымалі ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні пасяджэння настаўнікі і вучні ДУА СШ № 15 г. Барані.

Прысутнічалі і прымалі ўдзел у меркаваннях настаўнікі ДУА СШ № 12 г. Оршы, ДУА СШ № 17 г. Оршы, ДУА СШ № 23 г. Оршы, Гімназіі № 1 г. Оршы, ДУА СШ № 28 г. Магілёва.

У выніку настаўнікі, якія прысутнічалі на пасяджэнні, авалодалі тэарытычнымі ведамі і практычнымі ўменнямі  па вышэй адзначаных пытаннях. Быў сабраны метадычны матэрыял па тэме “Выкарыстанне разнастайных фальклорных традыцый пры фарміраванні грамадзянскай пазіцыі школьнікаў.

Наступная сустрэча з калегамі з г. Магілёва адбылася на базе ДУА СШ № 28 г. Магілёва. Абмен вопытам быў здзейснены. У выніку настаўнікі набылі практычныя уменні па рабоце над роляй у тэатральным калектыве.

Пасяджэнне № 3 – навукова-практычная канферэнцыя “Куфар творчасці” сярод настаўнікаў мастацка-эстэтычнай накіраванасці прайшло не на базе рэсурснага цэнтру.

Згодна плану праведзена работа з вучнямі. Гэта ўдзел у школьных і  гарадскіх мерапрыемствах і конкурсах. Акрамя запланаваных мерапрыемстваў фальклорны калектыў школы прыняў удзел у абласным фестывалі “Ад прашчураў да зор”, які праходзіў у Расонах, у міжнародным аглядзе-конкурсе “Таленты беларусі” на базе дзіцячага лагера “Зубрёнок”.

У гэтым навучальным годзе кіраўнік РЦ прыняла ўдзел у абласным семінары ў г. Віцебску, дзе выступіла з тэмай “Маральна-этычнае выхаванне сродкамі музыкі”.

Справаздача па выніках работы РЦ прадстаўлена ў выглядзе брашуры. Увесь назапашаны матэрыял знаходзіцца ў РЦ.

 

 

Кіраўнік РЦ ДУА СШ № 15 г. Барані                          М.М Рыжыкава

18.06.2014 г.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.