Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Голосование
Нравится ли тебе учиться в нашей школе
Всего 113 человек

Концепция музея

Дата: 29 сентября 2017 в 11:02, Обновлено 29 сентября 2017 в 11:19

Разгледжана

педагагічным саветам:

«____»_________2015г. 

ЗАЦВЯРДЖАЮ:

Дырэктар

ДУА “Сярэдняя школа №15 г.Барані”

_______________Н.М.Лабацкая

“____”________________2015г.

Канцэпцыя літаратурна-краязнаўчага музея

“Аршаншчына літаратурная”

Школьны літаратурна-краязнаўчы музей “Аршаншчына літаратурная” ДУА “Сярэдняя школа №15 г. Барані” быў адкрыты пасля пераабсталявання і абнаўлення экспазіцыі 10 лістапада 1989г. па рашэнню педагагічнага савету (пратакол ад 15.06.1989г. №6). Першапачаткова ён меў назву літаратурна-этнаграфічны музей “Спадчына” і быў створаны па ініцыятыве метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў 1983 годзе. Яго заснавальнікам быў настаўнік беларускай мовы і літаратуры Юрый Аляксандравіч Нагорны.

З 15 верасня 1990г. у сувязі са святкаваннем 80-годдзя з дня нараджэння баснапісца Уладзіміра Корбана музей стаў называцца “Аршаншчына літаратурная”.

Мэта стварэння музея – вывучэнне і далучэнне падрастаючага пакалення да літаратурна-краязнаўчага, гісторыка-культурнага скарбу Аршаншчыны і      г. Барані, выхаванне беражлівых адносін да сваёй малой радзімы.

Музей стаў узаемашкольным рознаўзроставым праектам. Ён разлічаны на  групы дзяцей ад 7 год і далей без узроставых асаблівасцей.

Задачы музея:

  • развіваць матывацыю вучняў для вывучэння літаратурна-краязнаўчага скарбу сваёй малой радзімы;
  • спрыяць набыццю практычных навыкаў пошукава-даследчай, фондавай, экспазіцыйнай і экскурсійнай работы сярод навучэнцаў;
  • садзейнічаць прафесійнай арыентацыі вучняў;
  • удзельнічаць у фарміраванні, забеспячэнні, захаванасці і рацыянальным выкарыстанні музейнага фонду;
  • развіваць творчыя і арганізацыйныя магчымасці суб’ектаў адукацыйнага працэсу ў розных відах індывідуальнай, групавой, калектыўнай дзейнасці;
  • выхоўваць у падрастаючага пакалення адказнасць за будучае культурнага скарбу сродкамі музейнай дзейнасці;
  • выхоўваць культуру падрастковага дасуга;
  • выхоўваць у вучняў беражлівыя адносіны да музейных прадметаў;
  • ахоўваць і прапагандаваць помнікі гісторыі, прыроды і культуры свайго рэгіёну.

Музей праводзіць аглядныя экскурсіі для вучняў 1-11 класаў школы, пешыя экскурсіі па г.Барані, тэматычныя выставы, літаратурна-музычныя гасціныя, народныя святы, сустрэчы з літаратуразнаўцамі і дзеячамі мастацтва, класныя гадзіны і іншыя  масавыя мерапрыемствы. У музеі праводзяцца ўрокі рускай і беларускай мовы і літаратуры, гісторыі. Музей дае магчымасць ажыццяўляць інтэграцыйныя сувязі паміж прадметамі: рускай і беларускай мовы і літаратуры з гісторыяй  і геаграфіяй.

Асноўная ідэя экспазіцыі выражана ў назве музея – “Аршаншчына літаратурная”. Беларусь шмат можа распаведаць аб сваіх літаратурных талентах. Памяць аб знакамітых пісьменніках і паэтах захоўваецца ў многіх мястэчках, з якімі ў розны час было звязана іх жыццё. Багата ў гэтым накірунку і наша аршанская зямля. Тут нарадзіліся такія знакамітыя ўсяму свету пісьменнікі і паэты, як Уладзімір Караткевіч, Уладзімір Корбан, Янка Сіпакоў, Юрый Багушэвіч і іншыя.

Значнае месца ў экспазіцыі музея адведзена краязнаўчай тэматыцы, т.я. школьнае краязнаўства – гэта педагагічны працэс арганізацыйнай дзейнасці вучняў, які звязаны  з вывучэннем імі роднага краю і выкарыстаннем атрыманых ведаў на практыцы. Наведвальнікі музея знаёмяцца з былым і сучасным горада Барані, даведваюцца аб ваенных падзеях, якія праходзілі на тэрыторыі рэгіёну ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Школьны літаратурна-краязнаўчы музей “Аршаншчына літаратурная” складаецца з наступных раздзелаў:

1.Уладзімір Корбан - наш славуты зямляк;

2. Янка Купала ў Ляўках;

3. Аршаншчына літаратурная;

4. З гісторыі Барані;

5. Заўжды ў нашым сэрцы…

Цэнтральнае месца ў музеі займае экспазіцыя раздзела “Уладзімір Корбан - наш  славуты зямляк”, дзе можна даведацца аб яго жыццёвым і творчым шляхах, убачыць копіі фотаздымкаў, на якіх адлюстраваны Уладзімір Корбан у розныя гады жыцця, пісьмо У. Корбана вучням школы, карціну “У. Корбан у родных мясцінах” мастака М.Таранды. У музеі ёсць бюст знакамітага земляка, выкананы мастаком горада Барані У.Батурам. У вітрынах можна ўбачыць кнігі пісьменніка: “Янка і санкі”, “Шклянка чаю” з асабістым аўтографам аўтара і яго кнігу  «Избранное»з падараванымі подпісамі жонкі баснапісца Аляксандры Нікіфараўны. У дадзеным раздзеле можна даведацца аб тым, што ў сувязі з 90-годдзем нараджэння У. Корбана, а таксама за вялікую працу па ўшанаванню яго памяці, ў 2000 годзе школе было прысвоена імя Уладзіміра Корбана.

У экспазіцыі раздзела музея “Янка Купала ў Ляўках” можна даведацца аб жыццёвым і творчым шляхах знакамітага класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы. У экспазіцыі раздзела прадстаўлены фотаздымкі з сямейнага альбому, копіі вершаў паэта, зборнік вершаў “Алеся”, кніга “Спадчына”.

У экспазіцыі раздзела музея “Аршаншчына літаратурная” прадстаўлены матэрыялы аб такіх пісьменніках і паэтах Аршанскага рэгіёну як: У. Караткевіч, Ю.Багушэвіч, А.Міронаў, М.Садковіч, Я.Сіпакоў, А.Асіноўскі і інш. Тут наведвальнікі музея з аповяда экскурсавода даведаюцца аб асноўных падзеях жыцця і творчасці пісьменнікаў-землякоў, пазнаёмяцца з фотаздымкамі з сямейных альбомаў; кнігамі, падараванымі музею ў час іх наведвання школьнага музея.

Раздзел музея “Гісторыя Барані” распавядае аб прошлым і сучасным горада. Тут можна пазнаёміцца з сімволікай герба г. Барані, даведацца аб ваенных падзеях, якія праходзілі на тэрыторыі рэгіёну ў Сярэднявеччы; аб сучасным становішчы горада, яго эканоміцы, тапанімікі, культуры. На стэндах і вітрынах гэтага раздзелу прадстаўлены: фотаздымкі гетмана ВКЛ Крыштофа Радзівіла; герб г.Барані; фотаздымкі з выявай маста праз р. Адроў у розныя перыяды і інш. Тут таксама можна пазнаёміцца з матэрыяламі, распавядаючымі аб ганаровых грамадзянах Барані:  Ф.Багданаве, М.Калычове, А.Дамарацкім і інш.

Раздзел музея “Заўсёды ў нашым сэрцы…” прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны на бараньскай зямлі. Экспазіцыя распавядае аб лётчыку Мікалаю Сарокіну, які быў збіты над Баранню нямецкімі захопнікамі, а таксама аб іншых героях ваеннага ліхалецця Вялікай Айчыннай вайны. Значнае месца ў экспазіцыі раздзела займае матэрыял аб бараньскім падполлі, якім кіраваў Георгій Яўменаў. Значнае месца ў гэтым раздзеле экспазіцыі адведзена  інфармацыі аб яўрэях Барані, якія былі растраляны фашыстамі ў 1941 годзе.

Школьны літаратурна-краязнаўчы музей “Аршаншчына літаратурная” у сваёй дзейнасці ўзаемадзейнічае з:

  • аршанскім музеям У.С. Караткевіча;
  • літаратурнымі аб’яднаннямі: “Дняпроўскія галасы” г.Оршы, “Натхненне” г Барані;
  • бібліятэкай ім. У.Корбана;
  • ДУДА “Аршанскі дзяржаўны цэнтр фізічнай культуры, турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі”;
  • Установай культуры “Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны”;
  • школьнымі музеямі г.Барані: этнаграфічным музеям “Бараньская сяліба” ДУА “Гімназія г.Барані”, музеям  гісторыі Бараньскай школы ДУА “Сярэдняя школа №18 г.Барані”;
  • школьным музеем “Слава настаўніку. Зал памяці У.Караткевіча” ДУА “Сэрэдняя школа №3 г.Оршы”;
  • раённым Саветам ветэранаў;
  • Палацам культуры г.Барані;
  • Праваслаўным Прыходам храма Прэабражэння Гасподня ў г.Барані.

У дні святкавання юбілейных дат пісьменнікаў-землякоў школьны музей наведвалі такія пісьменнікі і паэты як: Павел Саковіч, Янка Сіпакоў, Грыгорый Барадулін, Барыс Беляжэнка, Міхась Мірановіч, рэдактар журнала “Вожык” Юлія Зарэцкая і іншыя.

Метадычную кансультацыю музею аказваюць: аддзел краязнаўства ДУДА “Аршанскі дзяржаўны цэнтр фізічнай культуры, турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі”; Аршанскі музей Уладзіміра Караткевіча.

Фонды школьнага музея складаюцца з 119 прадметаў асноўнага фонду і 87 прадметаў навукова-дапаможнага фонду. Фонды музея папаўняюцца за кошт добразычлівых дараванняў насельнікаў рэгіёну, школьных даследчых экспедыцый, праектнай дзейнасці вучняў. Улік і храненне фондаў школьнага музея арганізаваны ў адпаведнасці з загадам  аб адкрыцці музея №6 ад 10.11.1989г. у ДУА “Сярэдняя школа №15 г.Барані” і Палажэннем аб літаратурна-краязнаўчым музеі “Аршаншчына літаратурная”.

Працай школьнага музея кіруе Савет музея, у які ўваходзяць: кіраўнік музея, нам. дырэктара па выхаваўчай працы, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, вучні 5-11 класаў.

Кіруе школьным музеям з 05.12.2011 г. Валетава Вера Ільінічна, педагог дадатковай адукацыі па сумяшчэнню ДУА “Сярэдняя школа №15     г. Барані”.

З 2013г. на базе школьнага музея ажыццяўляюць дзейнасць аб’яднаннні па інтарэсах “Аршаншчына літаратурна-краязнаўчая”, у якіх займаецца 60 вучняў школы пад кіраўніцтвам Валетавай Веры Ільінічны, педагога дадатковай адукацыі  ДУДА “Аршанскага дзяржаўнага цэнтру фізічнай культуры, турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі”. На занятках вучні вывучаюць фальклор і каляндарна-абрадавыя жанры, знаёмяцца з паходжаннем мясцовых назваў вуліц г.Барані, вывучаюць прыродныя і гісторыка-культурныя помнікі рэгіёну, знаёмяцца з жыццём і творчасцю літаратурных і іншых дзейнікаў культуры, спорту і архітэктуры Аршаншчыны.

З 2015 г на базе музея працуюць аб’яднанні па інтарэсах: “Азы православия” і з 2016г. -  “Правила в моей жизни”, у якіх займаюцца 30 вучняў школы пад кіраўніцтвам Валетавай Веры Ільінічны, педагога дадатковай адукацыі па сумяшчэнню ДУА “Сярэдняя школа №15 г.Барані”. На занятках вучні знаёмяцца з гісторыяй праваславія, асноўнымі праваслаўнымі святамі і абрадамі, сустракаюцца са святарамі храма Прэабражэння Гасподня ў г.Барані, вывучаюць правілы паводзін у сям’і і  школе.

         Формы работы музея: сустрэчы з ветэранамі вайны і працы, літаратурна-музычныя гасцёўні, паэтычныя гасцёўні, экскурсіі, паходы па родным краю, культурна-масавыя мерапрыемствы, конкурсы, алімпіяды па літаратурнаму краязнаўству, навукова-даследчая дзейнасць вучняў. Работа музея займае значнае месца ва вучэбным і вучэбна-выхаваўчым працэсе школы. На базе музея праводзяцца ўрокі беларускай літаратуры, гісторыі, класныя і інфармацыйныя гадзіны.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.