Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Нравится ли тебе учиться в нашей школе
Всего 61 человек

белорусский язык

Дата: 19 октября 2015 в 20:52, Обновлено 19 октября 2015 в 20:55

5 клас

1. Слова “Яснае”—цэлы пасёлак. Кожная літара ў ім—гэта домік. У кожным доміку жыве адзін гук ці нават сям’я гукаў. (8 балаў)

-Колькі домікаў у гэтым цудоўным пасёлку?

-У якіх доміках жывуць адзінокія гукі?

-У якіх доміках жывуць сямейныя пары?

-Ці ёсць сярод жыхароў пасёлка сваякі? У якіх доміках яны жывуць?

2.Згрупуй словы паводле наступных схем:

1)“корань+суфікс+канчатак”;

2)“корань+суфікс+суфікс+канчатак”.

Сняжынка, гарошынка, смяшынка, саломінка, травінка, чарацінка, іскрынка, націнка.

(8 балаў)

3.Беларускі паэт Леанід Дранько-Майсюк прапануе замест выразу “мабільны тэлефон” ужываць слова “далькажык”.

Якое словазлучэнне схавалася ў гэтым слове? Запішы яго і вызначы ў ім галоўнае слова. Як у раздзеле “Лексіка” называюцца такія словы?(6 балаў)

4.На блогай віртулі міцела сабана.

У гэтым незразумелым сказе шмат зразумелага. Напрыклад, можна вызначыць часціны мовы і іх марфалагічныя прыкметы, сінтаксічную ролю слоў у сказе. Паспрабуйце гэта зрабіць.(15 балаў)

 

5.Дайце загаловак паэтычнаму тэксту. Падкрэсліце ў ім эпітэты.

Падбярыце сінонімы да слова “салдат”. Чым яно адрозніваецца сярод іншых слоў у сінанімічным радзе паводле свайго паходжання? Ці можна аднесці яго да  спрадвечна

беларускіх слоў? Пабудуйце невялікі тэкст на адну з тэм: “Ці былі салдаты на ўсходнеславянскіх землях?”, “Дзякуй табе, невядомы салдат”.(9 балаў +20 балаў)

 

Не быў ён знаёмы нікому,

Застаўся таму невядомы.

У Дзень Перамогі пагожы

Абнеслі грудок агароджай.

Чырвоная гордая зорка

Заззяла над сумным пагоркам.

Удовы з адноўленай вёскі

Пасеялі побач валошкі,

Маленькую лаўку зрабілі

І клён малады пасадзілі.

Расце ён, салдату спявае

Пра маці, што дома чакае.

                                       М. Пазнякоў.

6 клас

1.Прачытайце ўрывак з верша Уладзіміра Мазго і выканайце наступныя заданні:

1) Знайдзіце словы, у якіх колькасць літар і гукаў не супадае, размяркуйце іх на групы:

-словы, у якіх гукаў больш, чым літар;

-словы, у якіх гукаў менш, чым літар.

(10 балаў)

2) Знайдзіце ў тэксце сінонім да слова “хлеб”, раскрыйце  сакрэт назвы гэтага слова.

(5 балаў)

3) Складзіце слоўнікавы артыкул выдзеленага ў тэксце слова.(10 балаў)

4) Знайдзіце ўстойлівае словазлучэнне, падбярыце да яго слова-адпаведнік.(4 балы)

5)Растлумачце графічна пастаноўку знакаў прыпынку пры аднародных членах.

(4 балы)

6)Знайдзіце прыметнік, які выступае ў ролі назоўніка.(2 балы)

7)Знайдзіце назоўнік, які абазначае прыкмету як прадмет; складзіце яго словаўтваральны ланцужок; вызначце склад слова; вызначце  сінтаксічную ролю гэтага слова  ў сказе.(10 балаў)

8)Чаму ў тэксце наказу адсутнічаюць выяўленчыя сродкі мовы? Якія найвялікшыя каштоўнасці выдзяляе паэт у жыцці чалавека? Чаму сярод іх—родная мова?

(10 балаў)

9)Напішыце міні-сачыненне на адну з тэм: “Пранясі праз пакаленні чалавечнасць і сумленне...” ці  “Ветэраны” рыфмуюць паэты  і  “раны”...(20 балаў)

 

Табе кажуць па сакрэту:

І дарослыя,

І дзеці—

Ўсе—

Суседзі па сусвеце.

А калі ты нам сусед—

Беражы Зямлю

Як след,

Мову матчыну шануй,

Ведай бохану цану.

Пранясі праз пакаленні

Чалавечнасць

І сумленне...

                     Ул.Мазго

7 клас

  1. Пастаўце прапушчаныя ў тэксце знакі прыпынку.

Выпішыце з тэксту два аднолькавыя па напісанні і гучанні словы.Ці аднолькавы склад гэтых слоў? Пакажыце графічна. Як называюцца такія словы ў раздзеле “Лексіка”? Якой марфеме ў рускай мове адпавядае апошняя частка слоў? Якое значэнне яна надае часціне мовы?(16 балаў)

Не магу я прынесці дзядулеў ордэн... Ён пакрыўдзіцца... Ён атрымаў яго за тое, што вынес з поля бою камандзіра параненага фашыстамі... апусціў вочы Васілёк.

Але Вадзім пераконваў  пакрыўдзіцца можа, калі ордэн украсці. А ты папрасі дзядулю. Мы ж вернем.

  1. Знайдзіце памылкі, звязаныя з уплывам рускай мовы на беларускую. Запішыце выпраўлены варыянт сказаў.(10 балаў)

1).Смяяцца над сябрам—значыць здраджваць сабе самому.

2).Ажаніцца на Насці ён марыў яшчэ са школьных гадоў.

3).Па асенняму саду палахліва крочыла насцярожаная цішыня.

4).Яго словы хутка знайшлі падцвярджэнне.

5).Стварэнне школьнага музея—адказная і нялёгкая праца па адраджэнню гістарычнага мінулага краю.

      3.   Прачытайце ўрывак з верша Сяргея Папара і выканайце заданні.

Жывіца—расы сястрыца.

Сёння слязой свіціцца.

Як залатая сініца,

Стыне.

Ёй праз вякі

Бурштынінкаю скаціцца

Ў далоньку

Чыёйсьці рукі.

                       С.Папар

1).З першых трох сказаў выпішыце назоўнікі, склад якіх адпавядае схеме “корань+суфікс+канчатак”.(3 балы)

2).Выканайце словаўтваральны разбор неазначальнага займенніка з тэксту верша.

(6 балаў)

3).Падкрэсліце апорныя словы ў тэксце. Раскрыйце сэнс назвы “жывіца” праз этымалогію слова.(10 балаў)

4).Чаму амаль усе радкі верша паэт аб’яднаў адной рыфмай? Ці можна назваць яе багатай? Чаму? Якія часціны мовы рыфмуюцца?(10 балаў)

5).Чаму адны радкі верша доўгія, а другія—кароткія? (10 балаў)

6).Чаму паэт ужывае шматскладовыя словы ў другім радку апошняга сказа? Як гэта звязана з мастацкім вобразам, мастацкай  карцінай жыцця ў творы?(10 балаў)

7).У чым сэнс рыфмы “вякі--рукі”?(10 балаў)

8).Знайдзіце словы з памяншальна-ласкальным значэннем. Ці аднолькавыя ў іх суфіксы? Пакажыце графічна. Якая роля гэтых слоў у тэксце?(10 балаў)

9). Верш заканчваецца радкамі:

Зорны каменьчык—памяць

Промнікі ў сэрцы запаліць.

Будзе наноў іскрыцца

Жывая мая жывіца!

Падумайце, у якім значэнні тут ужываецца слова “жывіца”?(10 балаў)

4..Напішыце міні-сачыненне  “І гарыць на тваёй гімнасцёрцы, Перамога,твой ордэн адзіны—сягонняшні свет...”(20 балаo)

 

8 клас

1.Вызначце сінтаксічную ролю інфінітыва ў наступных сказах:

1).Не выйшаў ты і ў гэты раз мяне спаткаць, паднесці рэчы.(Р.Б.)

2).Ён адчуў моцнае жаданне заснуць і забыцца.

3).Васіль марыў паступіць у педагагічны каледж.

4).Жыць—значыць любіць усё навокал.

5).Трэба дома бываць часцей.(Р.Б.) -5 балаў

2. Колькі мяккіх зычных гукаў у гэтым тэксце?Падкрэсліце літары, якія абазначаюць мяккія зычныя  гукі. Колькі гукаў IaI абазначана ў словах іншымі літарамі?Выпішыце гэтыя словы, падкрэсліце літары, якія абазначаюць гук IaI.

Боль ветэранаў не гоіцца паўз жыццё. І не майскае свята Перамогі—падарунак і ўзнагарода ім за  подзвіг. Свята Перамогі—толькі  памяць. Годнае герояў жыццё ў грамадстве, якое кожнае імгненне клапоціцца пра іх дабрабыт і настрой,--вось сапраўдная

павага і ўдзячнасць... -10 балаў

3.Растлумачце адсутнасць  знакаў прыпынку пры аднародных членах сказа.

Чаму слова “ерусалім”пішацца з малой літары і ў якім значэнні яно ўжываецца ў вершы?

...Мне чуецца і мроіцца і сніцца

Растання нашага ерусалім. (Л.Д.-М.) -10 балаў

4.Знайдзіце  лішні сказ у групе :

Мне свеціць вежа Эйфеля—начны таршэр Парыжа.

Дэльханіум—назва нябёс...

Цынікі ж –істоты з жывёльным уяўленнем аб харастве.

Абнавіць палітру---значыць ператварыць мужчыну ў мастака.

 Ісус Хрыстос, як вы сказалі,--рэальная асоба. -5 балаў

5.Утварыце і запішыце словазлучэнні “прыметнік+назоўнік”з наступных слоў і лічбаў:

Дон Жуан (выгляд), Давыд-Гарадок (кветкі), 157 000 (жыхар),  23 паверхі (дом), ( шлях) у 758 кіламетраў, Парнас (схіл).-6 балаў

6.Вызначце стыль (аргументуйце сваё меркаванне), тып тэксту, тэму і падтэмы, галоўную думку, спосаб сувязі сказаў у кожнай частцы тэксту. Да якога жанру вы аднеслі б дадзены тэкст?Чаму?

            У гарах Факіды табе захочацца ўбачыць лаўровы лістапад, апынуцца ў завеі кухоннага, цёмна-зялёнага лісця.

            Зялёны без адзінай жоўтай плямінкі лістапад!

            Такое свята надзвычай дзівоснае для нас, выхаванцаў паўночнай восені.

            Некалькі лаўровых галінак будуць памінальна ляжаць у пыльнай каменнай чашы, у якую тысячагоддзямі набягала ачышчальная вада з Кастальскае крыніцы.

            У гэтую чашу іх выпадкова занёс вецер, ці, можа, нейкі паломнік ушанаваў мёртвую крыніцу.

            Але больш верагодна, што лаўровыя галінкі вінавата паклаў у памяць палахлівай німфы Касталіі сам Апалон.-15 балаў

7.Запішыце 5-6 вядомых вам афарызмаўз твораў мастацкай літаратуры.-10 балаў

8.Беларускі паэт Л.Дранько-Майсюк прапануе ўжываць слова “ асветар” замест запазычанага “камп’ютар”(існуе некалькі варыянтаў напісання гэтага слова: камп’ютар, камп’ютэр, кампутар; яно нязвыклае, чужое для беларусаў, як чужароднае цела ў арганізме). Як называюцца такія словы, як асветар, у раздзеле “Лексіка”?Выкажыце сваю думку аб ужыванні іншамоўных запазычанняў у маўленні беларуса. Што станоўчае і што адмоўнае ў гэтым працэсе?Як ён уплывае на развіццё беларускай мовы? -10 балаў

9.Напішыце міні-сачыненне  “І гарыць на тваёй гімнасцёрцы, Перамога,твой ордэн адзіны—сягонняшні свет...”(20 балаў)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.